Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

31 Жнв 2018

Беларусь прыме ўдзел у Генеральнай асамблеі МПА АСЕАН у Сінгапуры

31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прыме ўдзел у 39-й Генеральнай асамблеі МПА АСЕАН у Сінгапуры, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Краіну на вялікім форуме 3-7 верасня прадставіць намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў, намеснік кіраўніка дэлегацыі Нацыянальнага сходу па ажыццяўленні кантактаў з Міжпарламенцкай асамблеяй Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі Дзмітрый Шаўцоў. "Праграмай прадугледжана выступленне беларускага парламентарыя на пленарным пасяджэнні", - адзначылі ў прэс-службе. Асноўная мэта маючай адбыцца Генасамблеі МПА АСЕАН - "За ўстойлівае і інавацыйнае супрацоўніцтва".

Нацыянальны сход Беларусі атрымаў статус наглядальніка пры Міжпарламенцкай асамблеі АСЕАН у 2011 годзе. Беларускі парламент штогод удзельнічае ў мерапрыемствах па гэтай лініі, выкарыстоўваючы свой статус для ўмацавання кантактаў з краінамі Паўднёва-Усходняй Азіі.

Асноўнымі мэтамі МПА АСЕАН з'яўляюцца ўстанаўленне больш цеснага міжпарламенцкага супрацоўніцтва паміж парламентамі дзяржаў - членаў АСЕАН, развіццё кантактаў і ўзаемаразумення паміж іх членамі, а таксама іншымі нацыянальнымі, рэгіянальнымі і міжнароднымі парламенцкімі арганізацыямі. Членамі МПА АСЕАН, створанай у 1977 годзе ў Маніле, з'яўляюцца наступныя дзяржавы Паўднёва-Усходняй Азіі: Бруней, В'етнам, Інданезія, Камбоджа, Лаос, Малайзія, М'янма, Сінгапур, Тайланд і Філіпіны. Парламенты Аўстраліі, Індыі, Канады, Кітая, Новай Зеландыі, Папуа-Новай Гвінеі, Рэспублікі Карэя, Расіі, ЗША, Японіі і Еўрапейскі парламент маюць статус наглядальнікаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі