Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

30 Ліс 2023

Беларусь правядзе з В'етнамам перагаворы па праекце пагаднення аб адмене віз

Беларусь правядзе з В'етнамам перагаворы па праекце пагаднення аб адмене віз
Фота з архiва

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 383, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення Беларусі і В'етнама аб адмене віз для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі 29 лістапада ў прэс-службе Прэзідэнта.

На правядзенне перагавораў і падпісанне пагаднення пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта ўпаўнаважана Міністэрства замежных спраў.

Яшчэ адным указам Прэзідэнт адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення паміж Беларуссю і В'етнамам аб перадачы асоб, асуджаных на пазбаўленне волі, для далейшага адбывання пакарання. Міністэрства ўнутраных спраў упаўнаважана на правядзенне перагавораў і падпісанне пагаднення пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі