Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Чэр 2018

Беларусь прапануе запоўніць прабелы ў эканамічным супрацоўніцтве з Манголіяй

4 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь прапануе запоўніць прабелы ў эканамічным супрацоўніцтве з Манголіяй і вывесці яго на новы, больш высокі ўзровень. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сёння на сустрэчы з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Манголіі Дамдзіны Цогтбаатарам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства цёпла вітаў калегу з Манголіі і адзначыў, што ў Беларусі добра ведаюць аб дружалюбным стаўленні мангольскага боку да яе. Ён таксама падкрэсліў, што ў савецкі час у Беларусі Манголію лічылі адной з самых блізкіх замежных краін.

"Рады, што апошнім часам адносіны паміж нашымі краінамі пачалі развівацца актыўней", - заўважыў Уладзімір Макей. Разам з тым яшчэ ў недалёкім мінулым беларуска-мангольскае супрацоўніцтва недаацэньвалася, а тавараабарот не быў вялікім, са шкадаваннем канстатаваў ён. "Трэба пільна паглядзець на ўвесь спектр двухбаковага супрацоўніцтва, патэнцыял якога не выкарыстоўваецца ў поўнай меры. Ёсць новыя сферы, дзе можна дасягнуць максімальнага рэзультату", - адзначыў кіраўнік беларускага МЗС.

Ён звярнуў увагу на важнасць таго, што бакі аднаўляюць палітычны дыялог. Гэты візіт Дамдзіны Цогтбаатара - першы за 17 гадоў на ўзроўні міністра замежных спраў Манголіі.

Уладзімір Макей выказаў упэўненасць, што гэты візіт стане сапраўды гістарычным і надасць новы імпульс беларуска-мангольскаму ўзаемадзеянню.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі