Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

8 Жнв 2024

Беларусь прапанавала Сербіі супрацоўніцтва ў галіне сувязі і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій

Беларусь прапанавала Сербіі супрацоўніцтва ў галіне сувязі і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій
Фота Мінсувязі

8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган у час сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Сербіі ў Беларусі Ілінай Вукайлавіч пацвердзіў гатоўнасць развіваць супрацоўніцтва з сербскімі калегамі па лініі профільных міністэрстваў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.

У час перагавораў Канстанцін Шульган адзначыў канструктыўны характар супрацоўніцтва паміж краінамі па самых розных напрамках.

"Мы гатовы наладзіць актыўны дыялог з сербскім бокам у галіне сувязі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, лічбавага развіцця, абмену вопытам укаранення тэхналогій разумных гарадоў, развіцця электроннага ўрада", - абазначыў намер Канстанцін Шульган.

Для актывізацыі гэтых напрамкаў супрацоўніцтва сербскаму боку прапанавана разгледзець магчымасць распрацоўкі дакумента аб узаемадзеянні ў сферы лічбавізацыі паміж профільнымі міністэрствамі дзвюх краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі