Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Жнв 2022

Беларусь прапанавала распрацаваць глабальны дакумент аб гарантыях для няядзерных дзяржаў

Беларусь прапанавала распрацаваць глабальны дакумент аб гарантыях для няядзерных дзяржаў
Фота з архiва

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прапанавала распрацаваць глабальнае пагадненне аб прадастаўленні няядзерным дзяржавам з боку краін, якія валодаюць ядзернай зброяй, гарантый аб непрымяненні ядзернай зброі і недапушчэнні пагрозы яе прымянення. Гэту ініцыятыву агучыў начальнік аддзела міжнароднай бяспекі і кантролю над узбраеннямі галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі Міністэрства замежных спраў Беларусі Васіль Паўлаў на Канферэнцыі па разглядзе дзеяння Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі (ДНЯЗ) у Нью-Ёрку, паведамляе БЕЛТА.

Дыпламат звярнуў увагу на неабходнасць разгледзець пытанне аб распрацоўцы глабальнага юрыдычна абавязваючага пагаднення аб прадастаўленні няядзерным дзяржавам з боку краін, якія валодаюць ядзернай зброяй, недвухсэнсоўных і безумоўных гарантый аб непрымяненні ядзернай зброі і недапушчэнні пагрозы яе прымянення. "Гэта ў поўнай меры ўпісваецца ў логіку прапановы кіраўніка беларускай дзяржавы, зробленай у маі гэтага года ў пісьме генеральнаму сакратару ААН, аб неабходнасці выпрацоўкі зразумелых і празрыстых дамоўленасцей аб правілах новага сусветнага парадку, які забяспечыць гарантыі бяспекі ўсім членам міжнароднай супольнасці", - дадаў ён.

На яго думку, цяпер усім краінам неабходна ўсведамленне калектыўнай адказнасці, каб сумесна зрабіць рашучыя захады па ўсебаковым умацаванні ДНЯЗ і стварэнні ўмоў для паступальнага руху да свету без ядзернай зброі. "Беларускі бок гатовы падтрымліваць усе канструктыўныя намаганні і ініцыятывы ў гэтым напрамку", - падкрэсліў дыпламат.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі