Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Стд 2021

Беларусь прапанавала ўнесці змяненні ў тэхнічны рэгламент МС аб бяспецы ўпакоўкі

Беларусь прапанавала ўнесці змяненні ў тэхнічны рэгламент МС аб бяспецы ўпакоўкі
Фота з архiва

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прапанавала ўнесці змяненні ў тэхнічны рэгламент Мытнага саюза аб бяспецы ўпакоўкі. Аб гэтым паведаміў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення рэгулявання абыходжання з адходамі, біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці - начальнік упраўлення рэгулявання абыходжання з адходамі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Максім Тарасаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Беларусі запланавана распрацоўка шэрага дзяржаўных стандартаў у галіне ўстанаўлення патрабаванняў да экалагічна бяспечнай упакоўкі, у тым ліку і да біяраскладальнай упакоўкі. Акрамя таго, наша краіна па ініцыятыве Дзяржстандарту прапанавала ўнесці змяненні ў тэхнічны рэгламент Мытнага саюза аб бяспецы ўпакоўкі", - адзначыў прадстаўнік Мінпрыроды.

Максім Тарасаў паведаміў, што для зніжэння негатыўнага ўздзеяння пластыкавай упакоўкі і яе адходаў на навакольнае асяроддзе міністэрства па даручэнні ўрада і сумесна з іншымі зацікаўленымі дзяржорганамі праводзіць мэтанакіраваную работу па абмежаванні выкарыстання такой упакоўкі з яе замяшчэннем на экалагічна бяспечную, у тым ліку са шкла і паперы. Так, пастановай Савета Міністраў ад 30 студзеня 2020 года нумар 7 зацверджаны план мерапрыемстваў, накіраваных на паэтапнае зніжэнне выкарыстання палімернай упакоўкі з яе замяшчэннем на экалагічна бяспечную. Гэтым планам прадугледжана рэалізацыя 19 мерапрыемстваў у розных сферах і галінах.

"НАН Беларусі запланавала правядзенне комплексу навукова-даследчых работ па вызначэнні найбольш перспектыўных экалагічных напрамкаў, а таксама эканамічнай мэтазгоднасці і тэхналогіі атрымання біяраскладальных матэрыялаў упакоўкі. Вядзецца таксама пошук альтэрнатыўных варыянтаў замяшчэння пластыкавай упакоўкі, укараненне новых перспектыўных тэхналогій па стварэнні вытворчасці экалагічна бяспечнай і біяраскладальнай упакоўкі", - праінфармаваў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення.

Спецыяліст падкрэсліў, што на гэты момант не ідзе размова аб поўнай адмове ад выкарыстання пластыку, гэта паэтапная работа. "Асноўным з'яўляецца грамадскае ўсведамленне гэтай праблемы. Важна, каб у кожнага з'явілася асабістае жаданне і імкненне да гэтага, гэта значыць, калі кожны з нас будзе, напрыклад, старацца мінімізаваць колькасць пластыкавых пакетаў, якія ён набывае ў гандлёвых аб'ектах, адмовіцца ад выкарыстання аднаразовых упаковачных пакетаў, будзе сартаваць адходы, то сумеснымі намаганнямі мы шмат чаго дасягнём і знізім негатыўнае ўздзеянне пластыкавай палімернай упакоўкі на навакольнае асяроддзе", - падкрэсліў ён.

Усяго ў Беларусі зарэгістравана 196 аб'ектаў па выкарыстанні адходаў пластмас, на 85 з іх выкарыстоўваюцца толькі ўласныя адходы. Гэтымі аб'ектамі перапрацоўваецца 92 найменні адходаў пластмас. Іх агульная магутнасць складае каля 113 тыс. т у год. "Але ў нас ёсць нацыянальная стратэгія па абыходжанні з адходамі, а таксама канцэпцыя стварэння аб'ектаў па сартаванні і выкарыстанні цвёрдых камунальных адходаў (ЦКА) і палігонаў для іх пахавання. Згодна з гэтай канцэпцыяй, да 2030 года прадугледжана стварэнне сеткі з 30 міжрэгіянальных сучасных аб'ектаў па абыходжанні з ЦКА для іх сартавання, выкарыстання, а таксама экалагічна бяспечнага пахавання", - паведаміў Максім Тарасаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі