8 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь прадоўжыць работу па збліжэнні пазіцый у пытанні хутчэйшага падпісання пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму з ЕС. Аб гэтым заявіў на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Дзмітрый Мірончык акцэнтаваў увагу на зацікаўленасці Беларусі ў вырашэнні гэтага пытання. "Калі глядзець на храналогію, то Беларусь была першай, хто яго паставіў яшчэ напярэдадні ўступлення нашых краін-суседзяў, у тым ліку Літвы і Польшчы, у Шэнгенскую зону", - падкрэсліў прэс-сакратар МЗС. Паводле яго слоў, застаюцца неўрэгуляванымі некалькі тэхнічных момантаў. У тым ліку ўвядзенне біяметрычных пашпартоў. "Гэта пытанне - у працэсе вырашэння ў Беларусі", - заўважыў ён, сказаўшы, што адкладзеным застаецца пытанне аб рэадмісіі. "Будзем збліжаць гэтыя пазіцыі", - удакладніў афіцыйны прадстаўнік беларускага МЗС.