11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь плануе падрыхтаваць свайго касманаўта на базе "Раскосмасу", паведаміў на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення аэракасмічнай дзейнасці апарату Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэмік Пётр Віцязь, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"Я думаю, што ў першым паўгоддзі мы падпішам дарожную карту падрыхтоўкі беларускага касманаўта на базе "Раскосмасу", - паведаміў Пётр Віцязь. - У Акадэміі навук створана міжведамасная камісія, якая займаецца гэтым. Гэта пытанне цяпер стаіць і як даручэнне Прэзідэнта".
Паводле яго слоў, цяпер першарадная задача - падбор кандыдатуры, аднак не толькі для палёту, але і для правядзення навуковых даследаванняў. Гэта пытанне нядаўна абмяркоўвалася на нарадзе НАН і "Раскосмасу".