4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь плануе да канца года падрыхтаваць праекты пагадненняў з Еўрасаюзам аб рэадмісіі і аблягчэнні візавых фармальнасцей, паведаміў журналістам начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Беларусь цяпер праводзіць унутрыдзяржаўныя працэдуры па падрыхтоўцы да падпісання з Еўрасаюзам пагадненняў аб рэадмісіі і аб аблягчэнні візавых фармальнасцей. Ёсць шанц, што да канца года мы правядзём унутрыдзяржаўныя працэдуры, атрымаем афіцыйныя паўнамоцтвы да правядзення перагавораў і падпісання пагадненняў у рамках дасягнутых дамоўленасцей", - сказаў Аляксей Бягун. Ён дадаў, што пагадненні ўступяць у сілу пасля абмену граматамі або правядзення ўнутрыдзяржаўных працэдур па ратыфікацыі.
Беларусь і ЕС з 2014 года праводзяць кансультацыі па праектах пагадненняў аб спрашчэнні візавых фармальнасцей і рэадмісіі, якія плануецца падпісаць пакетам.