Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Лют 2019

Беларусь перадала УС Сербіі чатыры самалёты МіГ-29

Беларусь перадала УС Сербіі чатыры самалёты МіГ-29

25 лютага, Баранавічы /Кар. БЕЛТА/. У Баранавічах сёння адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы Узброеным Сілам Сербіі чатырох самалётаў МіГ-29 ад Узброеных Сіл Беларусі. Паветраныя судны перададзены сербскаму боку ў рамках ваенна-тэхнічнай дапамогі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кантакты Беларусі і Сербіі інтэнсіўна развіваюцца, паміж абароннымі ведамствамі наладжаны абмен вопытам па вялікім спектры дзейнасці. Мы, ваенныя, гатовы садзейнічаць умацаванню абараназдольнасці брацкай для нас краіны. Перадаём самалёты МіГ-29 з пажаданнем, каб яны паднімаліся ў неба толькі ў час вучэнняў і ўрачыстых мерапрыемстваў", - сказаў начальнік галоўнага ўпраўлення планавання і каардынацыі тэхнічнага забеспячэння - першы намеснік начальніка ўзбраення УС Беларусі Андрэй Федзін.

Міністр абароны Сербіі Аляксандр Вулін падкрэсліў, што ваенна-тэхнічная дапамога беларускага боку мае для балканскай краіны вялікае значэнне. "Мы атрымалі чатыры МіГ-29, якія цяпер з'яўляюцца часткай ВПС Сербіі. Таксама паміж нашымі краінамі ёсць шэраг ваенна-эканамічных праектаў. Мы зацікаўлены ў пэўных тэхналогіях, якімі валодае Беларусь, але і нам ёсць што прапанаваць - прадукцыю сербскай абароннай прамысловасці. Нашы арміі праводзяць сумесныя навучальныя мерапрыемствы. У бягучым годзе мы прымаем беларуска-сербска-расійскія вучэнні "Славянскае братэрства", - дадаў кіраўнік абароннага ведамства Сербіі.

Спецыялісты ААТ "558 Авіяцыйны рамонтны завод" па запыце УС Сербіі правядуць рамонт і дапрацоўкі перададзеных сёння самалётаў. Як мяркуецца, на выкананне заказу спатрэбіцца ад года да паўтара гадоў, у залежнасці ад таго, які аб'ём мадэрнізацыі будзе вызначаны ў тэхнічным заданні. У асноўным будуць мадэрнізаваны навігацыйная сістэма, магчыма - сістэмы ўзбраення, радыёэлектроннай абароны самалёта. "558 АРЗ мае вялікі вопыт рамонту, мадэрнізацыі і комплекснай лагістычнай падтрымкі самалётаў тыпу МіГ-29. Хачу запэўніць, што Беларусь выканае свае абавязацельствы з высокай якасцю і ў тэрмін, што дасць магчымасць павысіць баявы патэнцыял і баяздольнасць крылатых машын. Упэўнены, што ўдасканаленыя на беларускім прадпрыемстве МіГ паслужаць надзейным шчытом і гарантам незалежнасці і бяспекі Сербіі", - рэзюмаваў старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Раман Галоўчанка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі