13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь перадала эстафету Гульняў краін СНД Азербайджану, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Цырымонія перадачы сцяга Садружнасці прайшла ў "Мінск-Арэне". Віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Петрышэнка ўручыў сцяг СНД намесніку прэм'ер-міністра Азербайджана Шахіну Мустафаеву ў час цырымоніі закрыцця ІІ Гульняў краін СНД у Беларусі. Як паведамлялася раней, наступныя Гульні краін СНД пройдуць у Азербайджане ў 2025 годзе.
Цырымонія закрыцця II Гульняў краін СНД праходзіць у "Мінск-Арэне". Арганізатары мерапрыемства падрыхтавалі эфектнае відовішча. Гасцей "Мінск-Арэны" і тых, хто сочыць за цырымоніяй па тэлевізары і ў інтэрнэце, чакае парад атлетаў, насычаная канцэртная праграма і яркія сцэнічныя нумары.