11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь падрыхтавала прапановы па ўзнаўленні транспартных зносін з Расіяй, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый.
"Беларускі бок падрыхтаваў прапановы ў праект па ўзнаўленні транспартных зносін для далейшага абмеркавання з расійскім бокам. У першую чаргу гэта датычыцца авіязносін: Дэпартаментам па авіяцыі Мінтранса распрацаваны план", - сказалі ў прэс-службе.
Расія ў канцы сакавіка з-за пандэміі каранавіруснай інфекцыі спыніла транспартныя зносіны з усімі краінамі, уключаючы Беларусь. Цяпер ідзе іх паступовае ўзнаўленне.