22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь па бязвізе наведалі больш за 200 тыс. замежных грамадзян. Аб гэтым БЕЛТА расказалі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.
Паводле інфармацыі ведамства, з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ўезду ў Беларусь прыбылі 200 378 чалавек. З 15 красавіка па бязвізе нашу краіну наведалі 128 519 грамадзян Літвы, 15 736 неграмадзян і 51 445 грамадзян Латвіі. Акрамя таго, магчымасцю прыехаць у Беларусь без візы з 1 ліпеня скарысталіся 4 678 грамадзян Польшчы.
У Дзяржпагранкамітэце нагадалі, што падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інтэрнэт-партала ведамства і ў мабільным дадатку "Граніца Беларусі".