30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь не можа абвінавачваць або апраўдваць які-небудзь з бакоў украінскага канфлікту, заявіў сёння старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з намеснікам старшыні ПА АБСЕ Кентам Харстэдам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Уладзімір Андрэйчанка таксама адзначыў, што для Беларусі ўкраінскія падзеі - гэта вельмі значнае пытанне. Украіна - бліжэйшы сусед, граніца з якім складае каля 1,1 тыс. км, а ўзаемны тавараабарот - $5 млрд у год.
"Мы зацікаўлены ў хутчэйшым урэгуляванні канфлікту, каб перасталі гінуць людзі", - падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка. Беларусь зацікаўлена і ў тым, каб Украіна заставалася стабільнай, незалежнай, непадзельнай дзяржавай.