8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З пачатку года больш за 111 тыс. жыхароў ЕС наведалі Беларусь без віз. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
З 1 студзеня 2024 года бязвізам скарысталіся 111 504 іншаземцы з Еўрасаюза: 49 081 грамадзянін Літвы, 29 323 грамадзяніны і 8824 неграмадзяніны Латвіі, а таксама 24 276 грамадзян Польшчы.
Усяго з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь прыбылі 912 110 іншаземцаў: 544 292 грамадзяніны Літвы, 214 124 грамадзяніны і 64 939 неграмадзян Латвіі, а таксама 88 755 грамадзян Польшчы.
Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала ДПК і ў мабільным дадатку "Граніца Беларусі".