1 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі Абдэльазіза Бутэфліку і народ гэтай краіны з нацыянальным святам – Днём Рэвалюцыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь надае вялікае значэнне развіццю адносін з Алжырам і зацікаўлена ў рэалізацыі існуючага патэнцыялу супрацоўніцтва ў розных сферах