26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Індыі Рама Натха Кавінда з нацыянальным святам - Днём Рэспублікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"За мінулы няпросты для ўсяго чалавецтва год ваша краіна пацвердзіла статус сусветнага лідара ў галіне фармакалогі, паказала ўзорную еднасць нацыі ва ўмовах пандэміі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, нягледзячы на абмежаванні ва ўзаемадзеянні, выкліканыя гэтай праблемай, Мінск і Нью-Дэлі прадоўжылі цесныя адносіны ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і іншых сферах.
"Надаю вялікае значэнне паглыбленню і інтэнсіфікацыі двухбаковага супрацоўніцтва па ўсіх напрамках. Спадзяюся таксама на вашу асабістую падтрымку далейшага развіцця беларуска-індыйскіх сувязей", - гаворыцца ў віншаванні.