6 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь на маючым адбыцца саміце "Усходняга партнёрства" ў Бруселі прапануе рэалізацыю шэрага рэгіянальных праектаў. Аб гэтым журналістам заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы не проста рыхтуем, а мы накіравалі адпаведныя прапановы ў службы Еўрапейскага саюза, якія адказваюць за ініцыятыву "Усходняе партнёрства". Мы лічым, што галоўная асаблівасць нашага партнёрства ў тым, што гэта ініцыятыва павінна мець прыкладное значэнне, павінна быць нацэлена на дасягненне канкрэтных рэзультатаў. Таму мы прапанавалі шэраг канкрэтных рэгіянальных праектаў, якія маглі б быць рэалізаваны ў рамках гэтай ініцыятывы", - сказаў міністр.
"Гэта праекты, якія цікавыя для Беларусі і суседніх краін, і яны сапраўды нацэлены на атрыманне канкрэтных рэзультатаў. У першую чаргу ў такіх сферах, якія з'яўляюцца важнымі для нашых краін: транзіт, транспартная інфраструктура, гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва і г. д.", - удакладніў Уладзімір Макей.
Адказваючы на пытанне журналістаў, ён таксама адзначыў, што запрашэнняў на саміт ад яго арганізатараў пакуль не паступала. "Нягледзячы на тое што гэта пытанне даўно абмяркоўвалася і ўзнімалася ўсімі краінамі - удзельніцамі "Усходняга партнёрства", на гэтым этапе пакуль няма запрашэнняў. Але думаю, што ў бліжэйшы час паступяць. Будзем разглядаць іх ва ўстаноўленым парадку", - сказаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.