Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Крс 2015

Беларусь на працягу года адкрые ў Грузіі пасольства

24 красавіка, Батумі /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь мае намер на працягу года адкрыць у Грузіі пасольства. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Думаю, што на працягу года мы гэта пытанне прапрацуем. У бюджэце будуць выдзелены адпаведныя сродкі, і такое дыпламатычнае прадстаўніцтва ў Грузіі мы абавязкова адкрыем на працягу года", - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка прызнаў, што вырашэнне гэтага пытання неапраўдана зацягнулася. "Гэта як выключэнне, можа. Грузія - наша рэспубліка, мы жылі разам, таму гэта ненармальна", - лічыць кіраўнік беларускай дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў, што ў Беларусі ёсць такі падыход, калі гандлёва-эканамічныя адносіны паміж краінамі выходзяць на даволі высокі ўзровень, вырашаецца пытанне аб адкрыцці пасольства. "Таму што ў нас у МЗС гандлёва-эканамічныя адносіны - гэта пытанне нумар адзін. Тут няма белых каўнерыкаў і манжэт, МЗС перш за ўсё займаецца знешнеэканамічнымі сувязямі", - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што за мінулыя два дні Беларусь і Грузія выйшлі на дамоўленасці, у выніку рэалізацыі якіх двухбаковы тавараабарот бачыцца ў аб'ёме $200 млн. "Таму тут неабходна дыпламатычнае прадстаўніцтва, якое будзе займацца і дыпламатыяй, у нас тут праблем няма, і палітыкай, і гандлем, гандлёва-эканамічнымі адносінамі", - адзначыў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі