20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь на інаўгурацыі прэзідэнта ЗША Джозефа Байдэна будзе прадстаўляць кіраўнік пасольства ў Вашынгтоне. Аб гэтым паведаміў журналістам начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз, паведамляе БЕЛТА.
"Наколькі мне вядома, у адпаведнасці з прынятай у ЗША пратакольнай практыкай дэлегацыі замежных дзяржаў запрашаюцца на мерапрыемства на ўзроўні кіраўнікоў сваіх дыпламатычных місій. Аналагічнае запрашэнне паступіла і ў адрас беларускага боку. Мы яго, зразумела, прынялі", - сказаў Анатоль Глаз.
Паводле яго слоў, плануецца, што Беларусь будзе, адпаведна, прадстаўлена на ўзроўні кіраўніка пасольства ў Вашынгтоне. Цяпер гэта часовы павераны ў справах.