Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Ліс 2017

Беларусь на Генасамблеі ААН заявіла аб важнасці падтрымкі краін з сярэднім узроўнем даходу

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Другі камітэт (эканамічныя і фінансавыя пытанні) Генеральнай Асамблеі ААН прыняў кансэнсусам рэзалюцыю "Супрацоўніцтва ў мэтах развіцця з краінамі з сярэднім узроўнем даходу". Актыўны ўдзел у распрацоўцы рэзалюцыі прыняла беларуская дэлегацыя, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

У дакуменце падкрэсліваецца неабходнасць належнага ўліку праблем і спецыфічных цяжкасцей краін з сярэднім узроўнем даходу і змяшчаецца заклік да сістэмы развіцця ААН падтрымліваць намаганні гэтай катэгорыі краін па дасягненні мэт у галіне ўстойлівага развіцця.

"У выступленні пры прыняцці рэзалюцыі дэлегацыя Беларусі падкрэсліла важнасць прызнання і падтрымкі гэтай катэгорыі краін, у якіх пражывае большасць насельніцтва свету і якія адыгрываюць важную сістэмную ролю ў дасягненні мэт устойлівага развіцця", - праінфармавалі ў прэс-службе. Таксама адзначана гатоўнасць беларускага боку прыняць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы пасяджэння высокага ўзроўню па тэматыцы краін з сярэднім узроўнем даходу восенню 2018 года.

Дзяржавы - члены ААН падтрымалі прапанову Беларусі аб скліканні пасяджэння высокага ўзроўню Генасамблеі ў пачатку яе 73-й сесіі для абмеркавання праблем, з якімі сутыкаюцца краіны з сярэднім узроўнем даходу ў ходзе ажыццяўлення парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця да 2030 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі