Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Ліс 2017

Беларусь мае намер развіваць супрацоўніцтва з Расіяй у сферы экалагічнай бяспекі

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь мае намер развіваць супрацоўніцтва з Расіяй у сферы забеспячэння экалагічнай бяспекі, паведаміла першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ія Малкіна на экспертна-медыйным семінары на тэму "Актуальныя пытанні забеспячэння экалагічнай бяспекі ў Саюзнай дзяржаве. Супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў прыродаахоўнай сферы", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нам хацелася б наладзіць больш цесныя кантакты з Расіяй у сферы забеспячэння экалагічнай бяспекі. У нашага супрацоўніцтва вялікія перспектывы, шмат сумесных пытанняў, якія патрабуюць вырашэння. Мы ў вялікай павагай ставімся да таго, што 2017 год у Расіі быў аб'яўлены Годам экалогіі, назіраем за мерапрыемствамі, якія ў вас рэалізуюцца, нам вельмі цікавы вашы падыходы. У сферы забеспячэння экалагічнай бяспекі нашы краіны ідуць адным шляхам. Па некаторых напрамках мы ўжо актыўна ўзаемадзейнічаем", - сказала Ія Малкіна.

У якасці прыкладу першы намеснік міністра назвала супрацоўніцтва гідраметэаралагічных службаў Расіі і Беларусі. "Прадстаўнікі Белгідрамета і Расгідраметра праводзяць шмат сумесных мерапрыемстваў, абменьваюцца вопытам і інфармацыяй. Хацела б падзякаваць Расгідрамету за метадалагічную і навуковую дапамогу, якая аказваецца нашай гідраметэаралагічнай службе, і выказаць задаволенасць гэтым супрацоўніцтвам", - дадала яна. Акрамя таго, цяпер рэалізуецца саюзная праграма "Развіццё сістэмы гідраметэаралагічнай бяспекі Саюзнай дзяржавы" на 2017-2020 гады.

Ія Малкіна таксама падкрэсліла, што і для Беларусі, і для Расіі асаблівую важнасць мае праблема абыходжання з адходамі. "Скарачэнне тэрыторый, якія знаходзяцца пад палігонамі і міні-палігонамі для пахавання адходаў - важнейшая задача, якую мы імкнёмся вырашыць. Хацелася б папрацаваць у гэтым напрамку сумесна з Расіяй, магчыма, над змяненнем падыходаў да класіфікацыі адходаў і да іншых прынцыповых момантаў", - адзначыла яна.

Мэта экспертна-медыйнага семінара - аналіз і абмеркаванне актуальных пытанняў супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў прыродаахоўнай сферы, у пытаннях экалагічнай адукацыі, абмену вопытам у галіне вывучэння клімату. У рабоце семінара прымаюць удзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, эксперты ў галіне экалогіі і аховы прыроды. Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы і Нацыянальны прэс-цэнтр Беларусі пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі