Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Чэр 2015

Беларусь лічыць ваеннае супрацоўніцтва з Расіяй важным элементам сваёй бяспекі

17 чэрвеня, Мінск /БЕЛТА - ТАСС/. Ваеннае супрацоўніцтва Беларусі і Расійскай Федэрацыі на двухбаковай і шматбаковай асновах з'яўляецца важным элементам забеспячэння бяспекі беларускай дзяржавы. Аб гэтым заявіў у інтэрв'ю ТАСС міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў.

"Двухбаковае супрацоўніцтва актыўна развіваецца на аснове ўзаемных намаганняў бакоў па падтрыманні неабходнага ваеннага патэнцыялу нашых дзяржаў, на аснове арганізацыі і ажыццяўлення сумесных мер па прадухіленні ваеннай пагрозы і адбіцці магчымай агрэсіі на агульнай абароннай прасторы", - адзначыў кіраўнік ведамства.

Раўкоў сказаў, што бакі сыходзяцца на думцы аб неабходнасці далейшага развіцця і ўдасканалення Рэгіянальнай групоўкі войскаў (РГВ), якая паспяхова функцыянуе з 2000 года. За гэты час, адзначыў міністр, праведзена серыя вучэнняў і трэніровак, у ходзе якіх вырашаны задачы аператыўнай сумяшчальнасці беларускага і расійскага складнікаў РГВ, вызначаны аптымальны баявы склад групоўкі, створаны ўсе забеспячальныя сістэмы.

Міністр таксама заявіў, што важным крокам па ўмацаванні абароннага патэнцыялу Саюзнай дзяржавы з'яўляецца далейшае развіццё Адзінай рэгіянальнай сістэмы ППА. "Штогод праводзяцца тактычныя вучэнні падраздзяленняў ВПС і войскаў ППА Беларусі з баявой стральбой на палігонах Расійскай Федэрацыі, адным з напрамкаў узаемадзеяння з'яўляецца нясенне сумеснага баявога дзяжурства па ППА", - адзначыў Раўкоў. Таксама важным напрамкам двухбаковага супрацоўніцтва з'яўляецца падрыхтоўка ваенных кадраў для УС Беларусі ў ваенна-навучальных установах Міністэрства абароны РФ.

Міністр, нагадаўшы аб прыняцці Ваеннай дактрыны Расіі ў новай рэдакцыі, паведаміў, што ў Беларусі цяпер ідзе работа над новай рэдакцыяй Ваеннай дактрыны дзяржавы. У сувязі з гэтым, адзначыў Раўкоў, дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота нядаўна выказаўся аб магчымасці перапрацоўкі Ваеннай дактрыны Саюзнай дзяржавы. "У працэсе работы над ёй можна будзе ацаніць, ці трэба карэкціраваць якія-небудзь арганізацыйныя дакументы, што рэгламентуюць ваеннае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі", - заявіў Раўкоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі