9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова прадаўжаць сумесную з ЗША работу па нармалізацыі адносін. Аб гэтым заявіла журналістам намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі - начальнік аддзела прэс-службы МЗС Беларусі Марыя Ваньшына, адказваючы на пытанне адносна праведзеных у ЗША прэзідэнцкіх выбараў, паведамляе БЕЛТА.
"Мы з павагай ставімся да волевыяўлення грамадзян Злучаных Штатаў Амерыкі і віншуем усіх амерыканцаў з праведзенымі прэзідэнцкімі выбарамі. Беларускі бок выказвае гатоўнасць прадаўжаць сумесную з амерыканскім бокам работу па далейшай нармалізацыі нашых двухбаковых адносін", - сказала прадстаўнік МЗС.