23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь дазволіла да 15 красавіка бязвізавы ўезд з Украіны ўсім іншаземцам, хто ратуецца ад баявых дзеянняў. Аб гэтым паведаміў журналістам прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Анатоль Глаз, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У сувязі з бягучай крызіснай сітуацыяй кіраўніцтвам краіны ў парадку выключэння прынята рашэнне аб дазволе бязвізавага ўезду на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь з Украіны, знаходжання і далейшага выезду з Рэспублікі Беларусь да 15 красавіка бягучага года як украінцаў, зразумела, так і грамадзян іншых замежных дзяржаў, якія спрабуюць пакінуць зону баявых дзеянняў праз нашу краіну", - сказаў Анатоль Глаз.
Ён выказаў надзею, што гэта рашэнне спросціць бяспечнае вяртанне для грамадзян краіны пражывання, дасць магчымасць многім з іх уз'яднацца са сваякамі як у Беларусі, так і за яе межамі.