Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Май 2020

Беларусь далучылася да Канвенцыі аб кантролі суднавых баласных вод і ападкаў

Беларусь далучылася да Канвенцыі аб кантролі суднавых баласных вод і ападкаў

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь далучылася да Міжнароднай канвенцыі аб кантролі суднавых баласных вод і ападкаў і кіраванні імі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў, генеральны сакратар Міжнароднай марской арганізацыі паведаміў аб дэпаніраванні 23 сакавіка 2020 года дакумента аб далучэнні Беларусі да канвенцыі, прынятай у Лондане 13 лютага 2004-га, з папраўкамі ад 13 красавіка 2018 года. Канвенцыя ўступіць у сілу для Беларусі з 23 чэрвеня 2020 года.

У канвенцыі змешчаны нормы і правілы абыходжання з баласнымі водамі і ападкамі з мэтай прадухілення пераносу непажаданых водных арганізмаў і патагенаў з аднаго рэгіёна ў іншы. У прыватнасці, яна абавязвае ўсе судны дзяржаў-удзельніц распрацаваць і выконваць план кіравання баласнымі водамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі