Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Стд 2024

Беларусь далучылася да 11 дагавораў у рамках ШАС

Беларусь далучылася да 11 дагавораў у рамках ШАС
Фота з архiва

4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь далучылася да 11 міжнародных дагавораў у рамках Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС). Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 29 снежня 2023 года нумар 976 афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

У прыватнасці, Беларусь далучылася да мемарандума паміж урадамі дзяржаў - удзельніц Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва аб асноўных мэтах і напрамках рэгіянальнага эканамічнага супрацоўніцтва і запуску працэсу па стварэнні спрыяльных умоў у галіне гандлю і інвестыцый, падпісанага ў Алматы 14 верасня 2001 года, і пратакола да яго, падпісанага ў Шанхаі 28 мая 2002 года.

Таксама гэта пагадненні аб тэхнічнай абароне інфармацыі ў рэгіянальнай антытэрарыстычнай структуры ШАС, аб супрацоўніцтве ў галіне культуры, сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, сродкаў масавай інфармацыі, аховы аб'ектаў культурнай спадчыны, падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі службовых асоб мытных органаў, а таксама ў навукова-тэхнічнай і міжбанкаўскай сферах.

Міністэрству замежных спраў даручана накіраваць паведамленні аб далучэнні Беларусі да міжнародных дагавораў у рамках Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі