18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь будзе старшынстваваць у Садружнасці Незалежных Дзяржаў у 2021 годзе. Адпаведнае рашэнне прынята сёння на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У якасці сустаршынь у Садружнасці ў наступным годзе будуць Узбекістан, які старшынстваваў у бягучым годзе, і Казахстан, якому павінна перайсці старшынства ў 2022 годзе пасля Беларусі.
Чарговае пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД беларускі бок прапанаваў правесці 15 кастрычніка 2021 года ў Мінску.
"Мы вельмі спадзяёмся, што наша чарговая сустрэча - у юбілейны год - пройдзе ўжо ў вочным фармаце ў цудоўным горадзе Мінску", - падкрэсліў, закрываючы пасяджэнне, Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў.