12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь бачыць узаемавыгадныя перспектывы для паглыблення інтэграцыі з Расіяй. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу RT, паведамляе БЕЛТА.
"Я не стаў бы сцвярджаць сёння, што Беларусь фактычна акружана. Калі браць чыста такі, скажам, геаграфічны фактар, з больш як 3,5 тыс. км нашай граніцы мы маем больш як 1,3 тыс. км з Расіяй. І, як вы бачыце, і палітычныя, і гандлёва-эканамічныя, і гуманітарныя, і ваенна-палітычныя кантакты ў нас актыўна развіваюцца. І асабліва апошнім часам, чаму садзейнічае адпаведная палітыка нашых заходніх партнёраў", - адзначыў Уладзімір Макей.
Паводле яго слоў, беларускі бок бачыць сёння добрыя перспектывы для далейшага паглыблення інтэграцыі з асноўным саюзнікам. "І самае галоўнае, што гэта ўзаемавыгадныя перспектывы. Я лічу, што гэта асноўнае", - падкрэсліў міністр.