Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Май 2023

Беларусь абмеркавала з Ватыканам тэму ўрэгулявання ўкраінскага крызісу

Беларусь абмеркавала з Ватыканам тэму ўрэгулявання ўкраінскага крызісу
Антэ Ёзіч і Сяргей Алейнік. Фота МЗС

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік 22 мая сустрэўся з апостальскім нунцыем архібіскупам Антэ Ёзічам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Святым Прастолам. Асобная ўвага ўдзелена тэматыцы міжканфесійнага дыялогу.

Адбыўся абмен думкамі адносна сітуацыі ў рэгіёне, у тым ліку ў кантэксце прыкладаемых намаганняў па аднаўленні дыялогу аб магчымых шляхах урэгулявання ўкраінскага крызісу.

У ходзе размовы пацверджана імкненне да прадаўжэння актыўнага супрацоўніцтва ў розных сферах і адкрытага ўзаемапаважлівага дыялогу па пытаннях узаемнага інтарэсу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі