Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Врс 2015

Беларусь і ЗША абмяркоўваюць магчымасці нармалізацыі двухбаковых адносін

29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Магчымасці нармалізацыі і актывізацыі беларуска-амерыканскіх адносін абмяркоўваліся 28 верасня на сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з прадстаўнікамі кіраўніцтва Дзяржаўнага дэпартамента ЗША. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.

Уладзімір Макей прымае ўдзел у 70-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у складзе беларускай дэлегацыі на чале з Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам.

Напярэдадні адбыліся сустрэчы і размовы кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Беларусі з міністрамі замежных спраў Азербайджана, Грузіі і Чэшскай Рэспублікі. "Бакі абмеркавалі стан і перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва, шляхі развіцця гандлёва-эканамічных адносін, адбыўся абмен думкамі па актуальных праблемах сусветнай палітыкі", - праінфармавалі ў прэс-службе МЗС.

На сустрэчы Уладзіміра Макея з Еўракамісарам па Еўрапейскай палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні ЕС Ёханесам Ханам было прадоўжана пачатае 27 верасня з Федэрыкай Магерыні абмеркаванне магчымасцей развіцця адносін Беларусі з Еўрапейскім саюзам і яго краінамі - членамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі