Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Стд 2025

Беларусь і В'етнам узгаднілі мерапрыемствы двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва на 2025 год

Беларусь і В'етнам узгаднілі мерапрыемствы двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва на 2025 год
Фота "Ваяр"

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і В'етнам узгаднілі мерапрыемствы двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва на 2025 год. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Мінабароны.

У развіццё дамоўленасцей, дасягнутых па выніках афіцыйнага візіту ў В'етнам міністра абароны Беларусі Віктара Хрэніна, у Мінску з рабочым візітам знаходзіцца дэлегацыя Упраўлення знешніх сувязей Міністэрства нацыянальнай абароны В'етнама. У рамках візіту прайшла нарада, на якой бакі ўзгаднілі пералік мерапрыемстваў плана двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва на 2025 год. Таксама ваенныя дыпламаты дзвюх краін абмеркавалі алгарытм далейшай работы ў галіне ваеннай адукацыі і ўдакладнілі арганізацыйныя пытанні маючых адбыцца візітаў высокага ўзроўню.

Акрамя таго, праграмай знаходжання прадугледжана наведванне замежнымі гасцямі Ваеннай акадэміі Беларусі і Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі