Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Кст 2018

Беларусь і В'етнам маюць намер нарошчваць прамкааперацыю

Беларусь і В'етнам маюць намер нарошчваць прамкааперацыю
Фота МЗС

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся сёння з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом В'етнама Фам Хаем з нагоды ўручэння в'етнамскім дыпламатам копій даверчых грамат. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

"Субяседнікі пацвердзілі неабходнасць далейшага нарошчвання прамысловай кааперацыі, стварэння сумесных прадпрыемстваў. Была падкрэслена важнасць прадаўжэння рэгулярных кантактаў знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін, канструктыўнага ўзаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях, а таксама далейшага актыўнага дыялогу паміж зацікаўленымі міністэрствамі і арганізацыямі Беларусі і В'етнама", - адзначылі ў ведамстве.

Бакі абмяняліся меркаваннямі па актуальных пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва, абмеркавалі перспектывы развіцця беларуска-в'етнамскіх сувязей у палітычнай, эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах. Асаблівую ўвагу дыпламаты ўдзялілі рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у час візіту Прэзідэнта В'етнама ў Беларусь у чэрвені 2017 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі