Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

30 Чэр 2016

Беларусь і Венгрыя ўзгаднілі падыходы па пашырэнні палітычнага і галіновага дыялогаў

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына і міністр замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэр Сіярта на сустрэчы 30 чэрвеня ў Будапешце ўзгаднілі падыходы па пашырэнні двухбаковага палітычнага і галіновага дыялогаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

"Бакі абмеркавалі развіццё сітуацыі ў рэгіёне, умацаванне ўзаемадзеяння паміж краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ва ўмовах еўрапейскіх крызісных з'яў, а таксама ўзгаднілі падыходы па пашырэнні двухбаковага палітычнага і галіновага дыялогаў, у тым ліку ў кантэксце маючага адбыцца ў 2017 годзе старшынства Беларусі ў Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятыве", - расказалі ў беларускім ведамстве.

Акрамя таго, тэмай сустрэчы дыпламатаў стала двухбаковае супрацоўніцтва з акцэнтам на пашырэнні эканамічнага ўзаемадзеяння і ўмацаванні дыялогу Беларусь-ЕС.

У гэты ж дзень беларуская і венгерская дэлегацыі на чале з Аленай Купчыной і намеснікам дзяржаўнага сакратара МЗС Венгрыі правялі чарговы раўнд кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі. Іх тэмай стаў увесь спектр пытанняў беларуска-венгерскага палітычнага супрацоўніцтва, магчымасць пашырэння ўзаемадзеяння ў культурнай, адукацыйнай і гуманітарнай сферах, умацаванне двухбаковай дагаворна-прававой базы, праблематыка дыялогу Беларусь-ЕС, а таксама інтэнсіфікацыя кантактаў у міжнародных і рэгіянальных арганізацыях.

Значную ўвагу дыпламаты ўдзялілі магчымай рэалізацыі сумесных гандлёва-эканамічных і інвестыцыйных праектаў. На кансультацыях бакі таксама дамовіліся аб правядзенні ў 2017 годзе сумесных мерапрыемстваў да 25-гадовага юбілею ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Венгрыяй.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі