16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Венгрыя зацікаўлены ў пашырэнні гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Аб гэтым заяўлялася на сустрэчы міністра эканомікі Беларусі Дзмітрыя Крутога і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Венгрыі ў Беларусі Жолта Чуторы, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве эканомікі.
Бакі абмеркавалі стан і перспектыўныя напрамкі для развіцця ўзаемадзеяння ў розных сферах, такіх як фармацэўтыка, энергетыка, машынабудаванне, сельская гаспадарка, турызм, а таксама ІТ-сектар.
"Удзельнікі сустрэчы пацвердзілі ўзаемны інтарэс у інтэнсіфікацыі і пашырэнні ўзаемавыгаднага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі і Венгрыі", - адзначылі ў Мінэканомікі.