18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Венгрыя ў бліжэйшы час узгодняць праграму культурных мерапрыемстваў на 2017 год. Такая дамоўленасць дасягнута на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі Аляксандра Хайноўскага з намеснікам дзяржаўнага сакратара Міністэрства чалавечых рэсурсаў Венгрыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
"У час сустрэчы бакі прадметна абмеркавалі актуальныя пытанні культурнага і гуманітарнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, - расказалі ў ведамстве. - Дасягнута дамоўленасць у бліжэйшы час узгадніць праграму сумесных культурных мерапрыемстваў на наступны год і пачаць яе рэалізацыю".
У прэс-службе растлумачылі, што асноўную ўвагу субяседнікі ўдзялілі правядзенню Дзён культуры Беларусі ў Венгрыі ў 2017 годзе, якія плануецца прымеркаваць да 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі.