Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Чэр 2018

Беларусь і Венесуэла ўзгаднілі пытанні падрыхтоўкі 8-га пасяджэння сумеснай камісіі

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шэстакоў сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам Венесуэлы па пытаннях планавання, сустаршынёй сумеснай беларуска-венесуэльскай камісіі Рыкарда Менендэсам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Бакі абмеркавалі актуальны стан і перспектывы развіцця беларуска-венесуэльскіх адносін, а таксама супрацоўніцтва дзвюх краін у сферах прамысловасці, будаўніцтва і сельскай гаспадаркі.

Вялікая ўвага ўдзелена тэме нарошчвання двухбаковага гандлю, уключаючы ўзгадненне і рэалізацыю мер, прадугледжаных праграмай "Дарожная карта двухбаковага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла на сярэднетэрміновую і доўгатэрміновую перспектывы".

Былі ўзгоднены пытанні падрыхтоўкі да правядзення ў Каракасе чарговага 8-га пасяджэння сумеснай беларуска-венесуэльскай камісіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі