10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Венесуэла рыхтуюць пасяджэнне сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Парадак мерапрыемства стаў тэмай сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Венесуэле Андрэя Молчана з віцэ-прэзідэнтам - міністрам планавання Венесуэлы Рыкарда Менендэсам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
Плануецца, што маючае адбыцца пасяджэнне пройдзе ў Мінску ў лістападзе гэтага года.
Як паведамлялася, у кастрычніку Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з міністрам замежных спраў Венесуэлы Іванам Хілем Пінта. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што з-за пэўных прычын (перш за ўсё знешніх) узаемадзеянне паміж краінамі стала на паўзу.
"Адчуваю, што нам трэба падвергнуць рэвізіі ўсе тыя напрамкі і пытанні супрацоўніцтва, якія мы вызначалі яшчэ з часоў Уга Чавеса. Трэба адназначна вызначыцца, што мы павінны і можам зрабіць для Венесуэлы, а што Венесуэла павінна зрабіць у адносінах да Беларусі. Выпрацаваць адпаведны план, дарожную карту нашых дзеянняў на бліжэйшую і сярэднетэрміновую, а можа, і доўгатэрміновую перспектывы, - заявіў беларускі лідар. - Калі ў гэту схему супрацоўніцтва давядзецца ўключыць іншыя дзяржавы, дапусцім, Кубу, мы згодны. Словам, калі вы згодны, то да новага года мы гатовы будзем, міністр замежных спраў будзе гатовы рэалізаваць гэтыя дамоўленасці".