17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Венесуэла пацвердзілі стратэгічны характар двухбаковых адносін, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага МЗС.
"Адбылася першая сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла Андрэя Молчана, які прыбыў у Каракас, з намеснікам міністра замежных спраў Венесуэлы па пытаннях супрацоўніцтва з краінамі Еўропы Іванам Хілем, - расказалі ў знешнепалітычным ведамстве. - Субяседнікі пацвердзілі стратэгічны характар адносін паміж дзвюма дружалюбнымі краінамі".
Бакі абмеркавалі стан беларуска-венесуэльскіх адносін і намецілі перспектывы развіцця ўзаемадзеяння. Акцэнт быў зроблены на неабходнасці пошуку новых форм узаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж краінамі.