15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Венесуэле Андрэй Молчан абмеркаваў з намеснікам міністра замежных спраў Венесуэлы па пытаннях шматбаковай дыпламатыі Даніэлай Радрыгес узаемадзеянне дзвюх краін на міжнародных пляцоўках. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
"Падчас перагавораў бакі абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння дзвюх краін у межах ААН і іншых міжнародных арганізацый", - сказалі ў міністэрстве.
Асаблівы акцэнт быў зроблены на неабходнасці кансалідацыі намаганняў па процідзеянні незаконным аднабаковым мерам, дадалі ў МЗС.