Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Врс 2018

Беларусь і Узбекістан у бліжэйшыя дні распрацуюць дарожную карту супрацоўніцтва

13 верасня, Ташкент /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь і Узбекістан у бліжэйшыя дні распрацуюць дарожную карту супрацоўніцтва. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей пасля перагавораў кіраўнікоў дзяржаў у Ташкенце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы дамовіліся, што літаральна на працягу некалькіх дзён будзе падрыхтавана шырокая дарожная карта нашага супрацоўніцтва на бліжэйшую і сярэднетэрміновую перспектыву, дзе будуць пазначаны канкрэтныя праекты, адказныя і крыніцы фінансавання", - сказаў Уладзімір Макей.

Паводле яго слоў, Узбекістан гатовы дакладна працаваць над пашырэннем усебаковага ўзаемадзеяння. Аляксандр Лукашэнка паставіў ураду задачы па распрацоўцы і рэалізацыі праектаў у розных рэгіёнах Беларусі і Узбекістана. "Нам імпануе, як да гэтага ставіцца ўзбекскі бок. Мы бачым шчырую цікавасць ва ўсебаковым пашырэнні і паглыбленні гандлёва-эканамічнага, палітычнага і іншага ўзаемадзеяння", - адзначыў міністр.

"Атмасфера, якая была на пасяджэннях у вузкім і пашыраным складах, сведчыць аб тым, што пастаўленыя нашымі кіраўнікамі задачы будуць выкананы", - перакананы Уладзімір Макей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі