18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кансультацыі паміж дэлегацыямі Міністэрства замежных спраў Беларусі і Міністэрства замежных спраў Узбекістана па міжнародна-прававых пытаннях прайшлі ў Мінску 17-18 жніўня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў начальнік галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення МЗС Андрэй Мяцеліца, узбекскую - начальнік дагаворна-прававога ўпраўлення МЗС Мірвахід Азімаў.
Бакі абмеркавалі праекты дакументаў, якія знаходзяцца ў прапрацоўцы паміж дзвюма дзяржавамі, актуалізавалі пералік двухбаковых міжнародных дагавораў і іншых міжнародных дакументаў, што дзейнічаюць у адносінах паміж Беларуссю і Узбекістанам, абмяняліся інфармацыяй аб практыцы іх рэалізацыі.
Дыпламаты разгледзелі іншыя міжнародна-прававыя пытанні, у тым ліку звязаныя з супрацоўніцтвам у міжнародных арганізацыях.