Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Чэр 2019

Беларусь і Узбекістан пашыраюць узаемадзеянне ў сферы бяспекі

Беларусь і Узбекістан пашыраюць узаемадзеянне ў сферы бяспекі

4 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась 4 чэрвеня ў час візіту ў Ташкент сустрэўся з сакратаром Савета бяспекі пры Прэзідэнце Узбекістана Віктарам Махмудавым. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Дзяржсакратарыяце Савета бяспекі.

Адбыўся грунтоўны абмен думкамі па актуальных праблемах міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі. Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння, адзначыўшы яго пазітыўную дынаміку па ўсіх напрамках.

Па выніках кансультацый паміж апаратамі саветаў бяспекі дзвюх краін падпісаны пратакол, які замацоўвае дамоўленасці ў сферы супрацоўніцтва, а таксама Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў і Інстытутам стратэгічных і міжрэгіянальных даследаванняў пры Прэзідэнце Узбекістана.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі