22 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась 21 лютага сустрэўся з намеснікам сакратара Савета бяспекі пры Прэзідэнце Узбекістана Бабурам Шаякубавым. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Дзяржсакратарыяце Савета бяспекі.
На сустрэчы абмеркаваны пытанні рэалізацыі плана супрацоўніцтва паміж краінамі ў галіне бяспекі на 2019-2020 гады. Асноўная ўвага ўдзелена ўзаемадзеянню дзяржаўных органаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі ў ваенна-тэхнічнай сферы. Акрамя таго, размова ішла аб аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ўзбекскім калегам у рэфармаванні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.