Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Стд 2024

Беларусь і Уругвай плануюць адмяніць візы на ўзаемнай аснове

Беларусь і Уругвай плануюць адмяніць візы на ўзаемнай аснове
Фота МЗС

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Бразіліі і Уругваі па сумяшчальніцтве Сяргей Лукашэвіч уручыў копіі даверчых грамат першаму намесніку міністра замежных спраў Уругвая Нікаласу Альбертоні. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

У час сустрэчы бакі абмеркавалі неабходнасць пашырэння палітычнага і эканамічнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Уругваем, абазначыўшы асноўныя напрамкі развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, рэалізацыі дагаворна-прававой базы.

"У бліжэйшы час краіны плануюць падпісаць пагадненне аб узаемнай адмене віз для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў", - адзначылі ў прэс-службе МЗС.

Беларусь і Уругвай з'яўляюцца даўнімі партнёрамі. У 2022 годзе краіны адзначылі 30-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін. Усе гэтыя тры дзясяткі гадоў Беларусь выбудоўвала з уругвайскім бокам канструктыўныя адносіны, аснову якіх складаюць гандаль і эканоміка. З 2013 года ва Уругваі працуе ганаровы консул нашай краіны, этнічны беларус Себасцьян Асіс Андраюк.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі