24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Украіна нацэлены на стварэнне ўмоў для пашырэння стратэгічнага партнёрства. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС па выніках пасяджэння міжурадавай беларуска-ўкраінскай змешанай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў Чарнігаве.
"Вынікі пасяджэння пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць і нацэленасць бакоў на стварэнне ўмоў для далейшага пашырэння стратэгічнага партнёрства ва ўсіх сферах эканомікі", - адзначылі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.
У ходзе пасяджэння абмеркаваны актуальныя пытанні і перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы, паміж рэгіёнамі, узаемадзеянне ў транспартнай сферы. "Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням рэалізацыі інвестыцыйнага патэнцыялу, развіццю вытворчай кааперацыі і фінансавых інструментаў падтрымкі ўзаемнага тавараабароту", - дадалі ў прэс-службе.
Работу камісіі ўзначалілі намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка і віцэ-прэм'ер-міністр - міністр рэгіянальнага развіцця, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Украіны Генадзь Зубко.