Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Май 2015

Беларусь і Турцыя падпісалі План дзеянняў па развіцці супрацоўніцтва на 2016 год

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Турцыя падпісалі План дзеянняў па развіцці супрацоўніцтва на 2016 год. Дакумент падпісаны па выніках праведзеных у Мінску палітычных кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліла намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына, турэцкую - намеснік міністра замежных спраў Алі Кемаль Айдын. "Удзельнікі кансультацый абмеркавалі актуальны стан і перспектывы развіцця ўсяго комплексу двухбаковых адносін, у тым ліку палітычны дыялог, гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў галінах культуры, навукі і адукацыі, развіццё дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Бакі абмяняліся меркаваннямі па актуальных праблемах рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня. Па выніках кансультацый падпісаны План дзеянняў па развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Турцыяй на наступны год, які прадугледжвае рэалізацыю шэрага сумесных мерапрыемстваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі