18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/.
Беларусь і Турцыя маюць намер паглыбляць узаемадзеянне ў фінансавай сферы. Аб гэтым ішла размова 18 кастрычніка на сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з міністрам развіцця Турцыі Лютфі Элванам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.Па выніках сустрэчы дасягнуты дамоўленасці аб рэалізацыі далейшых крокаў па ўдасканаленні ўмоў беларуска-турэцкага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, уключаючы аптымізацыю лагістыкі дастаўкі грузаў і паглыбленне ўзаемадзеяння ў фінансавай сферы.