21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Сяргей Алейнік сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Мустафой Азджанам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
У час размовы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-турэцкіх адносін, у тым ліку ўзаемадзеянне ў гандлёва-эканамічнай і консульскай сферах.