Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Сак 2015

Беларусь і Туркменістан актывізуюць міжпарламенцкія сувязі

26 сакавіка, Ашхабад /Алена Прус - БЕЛТА/. Беларусь і Туркменістан актывізуюць міжпарламенцкія сувязі. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіла Мясніковіча са старшынёй Меджліса Акджой Нурбердыевай, якая адбылася сёння ў Ашхабадзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Удзельнікі сустрэчы праінфармавалі аб дзейнасці туркменскага і беларускага парламентаў, абмеркавалі пытанне аб тым, якія нарматыўныя прававыя акты трэба прыняць у мэтах садзейнічання гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву і пашырэнню гуманітарных кантактаў. Прынята рашэнне аб актывізацыі работы дзвюх парламенцкіх камісій.

Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы са старшынёй Меджліса асаблівую ўвагу ўдзяліў рэалізацыі ў Беларусі дэмаграфічнай палітыкі, мерам, якія прымаюцца па стымуляванні нараджальнасці, падтрымцы сем'яў з дзецьмі. Размова ішла і аб падрыхтоўцы спецыялістаў для розных галін эканомікі.

Акджа Нурбердыева падкрэсліла, што туркменская моладзь едзе вучыцца ў Беларусь з вялікім задавальненнем, пасля навучання юнакі і дзяўчаты вяртаюцца на радзіму выдатнымі спецыялістамі.

У сваю чаргу старшыня верхняй палаты беларускага парламента адзначыў, што ў ліпені бягучага года ў Ашхабадзе будзе праходзіць выстаўка-кірмаш адукацыйных тэхналогій Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі